«Чалавек вялікай душы і таленту». Да 100-годдзя з дня нараджэння А. Макаёнка

Дата: 19 ноября 2020 в 06:57, Обновлено 19 ноября 2020 в 07:00
Автор: Кохно Н. А.
249 просмотров

12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю драматургіі. З 16 лістапада ў дзяржаўнай установе “Сярэдняя школа № 2 г. Светлагорска” адбыўся цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею пісьменніка.

З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава-свята “Да  100-стагодзя  А.Макаенка”. Госці мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка, прадстаўленай на кніжнай выставе, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.

17 лістапада для 4–7 класаў адбылася літаратурна-паэтычная кампазіцыя “На творчай арбіце Андрэя Макаенка”, прысвечаная 100-годдзю з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Падчас мерапрыемства вўчні адгарнулі цікавыя і незабыўныя старонкі жыцця А.Макаёнка, убачылі партрэты і фотаздымкі, пачулі незабыўныя цытаты з твораў пісьменніка. Цікавыя эпізоды з біяграфіі і творчасці паэта падрыхтаваў і паведаміў Васілец Аркадзь, звярнуўшы ўвагу на тое, што творчасць А. Макаёнка – гэта цэлая эпоха ў развіцці нацыянальнай літаратуры.

На выставу Сцежкамi А.Макаенка” рабяты падрыхтавалі газеты да юбілея пісьменніка, намалявалі малюнкі да яго твораў. Многія вучні ў час перапынкаў знаёміліся са сценгазетамі, размешчанымі на стэндзе ў фае школы.

18 лістапада вучні1 – 11 класаў ажыццявілі падарожжа ў віртуальны музей, наведаўшы які, можна пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, пры дапамозе кап’ютарнай мышкі наблізіць або аддаліць, павярнуць кожны экспанат.

19 лістапада інфармацыйная група, вучні 10 класа, з цікавасцю прайшліся этапамі жыцця А. Макаёнка, выступілі ў ролі даследчыкаў цікавых фактаў з яго біяграфіі, падрыхтавалі прэзентацыю, прысвечаныя жыццю і творчасці вядомага драматурга, адказалі на цікавыя і пазнавальныя пытанні слухачоў. Увазе вучняў школы ў рамках інфармацыйнай гадзіны быў прадстаўлены фільм “Андрэй Макаёнак: апостал беларускай драматургіі”.

Падарожжа па сцежках жыцця было цікавым і займальным, прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Марціновіч С.В.,

настаунік беларускай мовы і літаратуры

дзяржаўнай установы адукацыі " Сярэдняя школа № 2 г. Светлагорска"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.